Get Mystery Box with random crypto!

«Для „палітычных“ у ізалятары асаблівыя ўмовы». Журналіст Паве | Вясна | Брэст

«Для „палітычных“ у ізалятары асаблівыя ўмовы». Журналіст Павел Дайлід выйшаў на волю пасля 72 гадзін у ІЧУ

Незалежнага журналіста Паўла Дайліда затрымалі ў Івацэвічах 7 ліпеня, як ён расказаў Радыё Свабода, за апублікаваны ў сацсетцы «ВКонтакте» фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам, што сілавікі расцанілі як «пікетаванне».

Пасля выхаду з ізалятару Дайлід распавёў, што для "палітычных" там ставараюць такія ўмовы, што ён збіраецца пісаць скаргу ў Пракуратуру:

«Для нас, "палітычных", стварылі "асаблівыя ўмовы" ў ізалятары Івацэвіцкага РАУС — не выдавалі матрацаў, сродкаў асабістай гігіены, не прыносілі прыкурыць раз на гадзіну, як у іншыя камэры. Яркае святло ў нашай камеры гарэла ўсю ноч. Уначы два разы будзілі палітычных. З камеры выводзілі толькі ў кайданках.

Пры гэтым з намі быў крымінальнік, які ўжо асуджаны на 8 гадоў, але яшчэ ў нейкай справе ў ІЧУ трымаюць. То ў яго быў і матрац, і кайданкі яму не накідалі пры выхадзе на ранішні агляд».

Нагадаем, што Паўла як журналіста неаднаразова затрымлівалі. Суду ж па бягучай адміністрацыйный справе на журналіста пакуль не было.

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/31937883.html