Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 17 ліпе | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

17 ліпеня
Бойка Віталь — асуджаны жабінкоўскім судом да 2 гадоў "хіміі" за каментары ў Інтэрнэце. Адзін каментар быў пад відэа пра Караева: "ты злачынца" (гэта расцанілі як "абразу прадстаўніка ўлады", арт.369 КК). Другі каментар быў пра Лукашэнку, што кваліфікавалі як "абразу Прэзідэнта" па арт.368 КК.
Дасылайце лісты да паштоўкі па адрасе:
ПУАТ № 48. 213765, г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, 38
Бойка Віталь Уладзіміравіч

18 ліпеня
Малюта Мікалай — жыхар Берасця, будаўнік. На другі дзень пасля яго затрымання ў мужчыны нарадзілася дзіця. Асуджаны да 3 гадоў калоніі з-за акцыі пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 у Берасці. Сустракае другі запар Дзень народзінаў у няволі.
Падтрымаць мужчыну можна па адрасе:
ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Малюта Мікалай Сяргеевіч