Get Mystery Box with random crypto!

У жніўні 2020-га намеснік начальніка баранавіцкага СІЗА пераап | Вясна | Брэст

У жніўні 2020-га намеснік начальніка баранавіцкага СІЗА пераапранаўся ў цывільнае, каб укараніцца ў групу валанцёраў перад ізалятарам

Пра гэта стала вядома на судовым працэсе па справе вайсковага пенсіянера Дзмітрыя Нешты.

«У нас у ўстанове ўтрымліваліся адміністрацыйна затрыманыя. Пры іх вызваленні працавала група валанцёраў за межамі ўстановы. У сувязі з тым, што дадзеная група знаходзілася паблізу ўстановы і неабходна было ўстанаўліваць факты супрацьпраўных дзеянняў на тэрыторыі нашай установы, на што яны гатовыя, маюць намер пайсці, я пераапранаўся ў цывільнае адзенне некалькі разоў. На працягу дня з дадзенай групай валанцёраў прысутнічаў там, з мэтай зразумець іх дзеянні. Збіраліся яны там з мэтай сустрэчы вызваленых ўчастка ІЧУ.

Пры вызваленні чалавека падыходзіў валанцёр, валанцёры цікавіліся па якім артыкуле, за што, адкуль сам. Калі не па гэтым [пратэсным артыкуле 23.34 КаАП] артыкуле, то цікавасць гэтай групы людзей да яго знікаў і чалавек ішоў далей. А калі па гэтым артыкуле яны скандавалі адразу “Жыве Беларусь”. У гэтай групе была не забароненая сімволіка, у прынцыпе», — распавёў намеснік начальніка следчага ізалятара № 6 Дзмітрый Шустаў.

«Бунтар хацеў заклікаць вайскоўцаў адмовіцца забеспечваць правапарадак падчас пратэстаў»: як судзілі за імітацыю сілавой акцыі вайсковага пенсіянера з Баранавіч