Get Mystery Box with random crypto!

У Іванаве ўчора былі затрыманыя Андрэй Беленькі і Андрэй Дражы | Вясна | Брэст

У Іванаве ўчора былі затрыманыя Андрэй Беленькі і Андрэй Дражын

Андрэй Беленькі
— былы намеснік начальніка Іванаўскага РАУС, ён звольніўся з міліцыі яшчэ да выбараў.

Андрэй Дражын — мясцовы жыхар, які ў 2020 годзе атрымаў штраф у 1160 рублёў за БЧБ-шыльду з назвай вуліцы, якая вісела на яго доме шэсць гадоў.

Нагадаем, праваабаронцам вядома пра затрыманне ўчора ў Іванаве таксама Падымака Тамары, Кіявец Марыны і Пуцыковіч Алены.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ў горадзе праходзіць «шэраг кропкавых затрыманняў удзельнікаў "плана Перамога" ад польскіх спецслужбаў, актывістаў пратэстных акцый 2020 года і аматараў пісаць гадасці ў Інтэрнэце».