Get Mystery Box with random crypto!

Палітзняволенай Юліі Лаптановіч запатрабавалі пакаранне: 5 гад | Вясна | Брэст

Палітзняволенай Юліі Лаптановіч запатрабавалі пакаранне: 5 гадоў калоніі. Жанчына ўжо 9 месяцаў за кратамі.

Сёння ў абласным судзе Гродна працягваўся працэс над жыхаркай Пружанаў Юліяй Лаптановіч.

Вядома, што дзяржабвінавачванне запатрабавала жанчыне пакаранне ў выглядзе 5 год калоніі, а таксама сплаціць 100 базавых штрафу (3200 рублёў).

Прысуд будзе агучаны ў панядзелак.

Нагадаем, што Юлю судзяць па дліннаму шэрагу артыкулаў: арт.188 (Паклёп); ч.3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальнай інфармацыі); ч.1 арт.361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці); ч.1 арт.13 і арт.369 (Стварэнне ўмоваў для здзяйснення абразы прадстаўніка ўлады); ч.1 арт.13 і арт.389 (Стварэнне ўмоваў для здзяйснення пагрозы ў дачыненні да суддзі); ч.6 арт.16 і ч.1 арт.366 (Садзейнічанне да пагрозы гвалтам у дачыненні да службовай асобы).

Гэта ўжо другі судовы працэс над Юліяй. Раней яе асудзілі па так званай "карагоднай" справе. А яе муж Ігар — палітзняволены, асуджаны да 2.5 гадоў калоніі.