Get Mystery Box with random crypto!

Затрыманні ў Драгічыне Берасцейскай 'Вясне' стала вядома пра | Вясна | Брэст

Затрыманні ў Драгічыне

Берасцейскай "Вясне" стала вядома пра як мінімум 10 затрыманых учора ў Драгічыне. Магчыма, затрыманні працягваюцца і сёння.

Разам з тым узброеныя сілавікі ў цывільнай вопратцы правялі вобшукі і канфіскавалі знойдзеныя грашовыя сродкі. Тых, каго не засталі дома, шантажавалі праблемамі для родных. Некаторыя ўжо атрымалі прысуды ў выглядзе содняў і штрафаў.

Меркавана, сярод затрыманых — Малашыцкія Андрэй і Ірына.

Учора масавыя затрыманні прайшлі ў Іванава.

Крыніца: https://brestspring.org/tpost/41pm5gizx1