Get Mystery Box with random crypto!

Як падтрымаць шматдзетную маці Юлію Лаптановіч, якой пагражае | Вясна | Брэст

Як падтрымаць шматдзетную маці Юлію Лаптановіч, якой пагражае 5 гадоў калоніі?

Гродзенскі абласны суд 4 ліпеня пачаў разглядаць крымінальную справу актывісткі з Пружанаў Юліі Лаптановіч. Палітзняволеную, якую ўтрымліваюць за кратамі ўжо дзевяць месяцаў, абвінавачваюць паводле шасьці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пракурор просіць пакараць шматдзетную маці пяццю гадамі калоніі і штрафам у памеры 3 200 рублёў. Прысуд жанчыне будзе агучаны 18 ліпеня.

Пакуль Юлію не асудзілі, вы можаце даслаць поштай пасылку ці бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі. Але не трэба адносіць ёй перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт. Пры гэтым пасылкі можна дасылаць да 50 кг за раз. Таксама вы можаце зрабіць грашовы перавод.

Дасылайце тэлеграмы і лісты салідарнасці:
Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Юліі Аляксандраўне Лаптановіч

Як яшчэ падтрымаць палітвязняў?