Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 22 ліпе | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

22 ліпеня
Маўшук Алена — сустракае другі запар Дзень народзінаў у няволі. Была асуджана на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму з-за акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 ў Пінску. Яе муж Сяргей Маўшук таксама асуджаны па гэтай справе. У студзені гэтага году Алена паведаміла блізкім, што да яе ўжываюць фізічны і псіхалагічны гвалт, яе пазбавілі ўсіх перадач і спаткання з блізкімі, яна рэгулярна атрымлівае пакаранні і знаходзіцца ў прыгнечаным псіхалагічным стане.

Падтрымаць Алену можна па адрасе:
ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць
Маўшук Алена Уладзіміраўна