Get Mystery Box with random crypto!

Палізняволенай з Пружанаў сёння агучылі прысуд: 5 гадоў калоні | Вясна | Брэст

Палізняволенай з Пружанаў сёння агучылі прысуд: 5 гадоў калоніі

У абласным судзе Гродна сёння агучылі прысуд Юліі Лаптановіч. Суддзя Віктар Сянько прызнаў жанчыну вінаватай па дліннаму шэрагу артыкулаў, і прызначыў
5 гадоў калоніі, да таго ж сплаціць 19 базавых штрафа (608 рублёў), а таксама 5000 рублёў маральнай кампенсацыі на карысць аднаго пацярпелага пракурора.

Нагадаем, што Юлю судзілі па наступных артыкулах Крымінальнага Кодэксу: арт.188 (Паклёп); ч.3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальнай інфармацыі); ч.1 арт.361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці); ч.1 арт.13 і арт.369 (Стварэнне ўмоваў для здзяйснення абразы прадстаўніка ўлады); ч.1 арт.13 і арт.389 (Стварэнне ўмоваў для здзяйснення пагрозы ў дачыненні да суддзі); ч.6 арт.16 і ч.1 арт.366 (Садзейнічанне да пагрозы гвалтам у дачыненні да службовай асобы).

Ды гэта быў ўжо другі судовы працэс над Юліяй. Раней яе асудзілі па так званай "карагоднай" справе. А яе муж Ігар — палітзняволены, асуджаны да 2.5 гадоў калоніі.