Get Mystery Box with random crypto!

Сабака жывы, суды закрытыя — што адбываецца ў Іванаве Правааб | Вясна | Брэст

Сабака жывы, суды закрытыя — што адбываецца ў Іванаве

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці масавага «хапуна» ў Іванаве, які адбываўся на гэтым тыдні.

Сабака настаўніцы Алены Пуцыковіч усё ж такі жывы — яго завезлі ў ветэрынарныю лякарню, дзе медыкам удалося выратаваць хатняга гадаванца. Зараз ён знаходзіцца ў стацыянары.

Марыну Кіявец зноў перазатрымалі пасля суда ў пятніцу — негледзячы на трое непаўнагадовых дзяцей (па законе, яе павінны былі адпусціць праз 3 гадзіны). Спачатку яе асудзілі на 29 базавых штрафу, потым на 25 базавых. Наступны суд чакаецца ў панядзелак.

На суд у пятніцу да яе нікога не пусцілі. Да людзей проста выйшаў міліцыянт і сказаў, што працэс будзе закрыты.

Таксама стала вядома пра вынікі некаторых судоў над затрыманымі: Аляксандр Юшкевіч — 50 базавых штрафу, Андрэй Беленькі — 15 сутак арышту, Зміцер Сянчук — 13 сутак арышту.