Get Mystery Box with random crypto!

У Бярозе агучылі прысуд па «справе Зэльцэра» Віктару Хлябцу. М | Вясна | Брэст

У Бярозе агучылі прысуд па «справе Зэльцэра» Віктару Хлябцу. Мужчыне з інсуліназалежным дыабетам далі 1.5 гады калоніі, за кратамі ён ужо 5 месяцаў

«І наадварот, яны нібы падштурхоўваюць. На жаль, чалавек загінуў, але мусара задумаюцца, карацей — мінус адзін мусар».

За такі каментар судзілі Віктара Хлябца. Паведамленне было пакінута ў закрытым тэлеграм-чаце. 21 ліпеня, калі суд пачынаўся, Віктар цалкам не прызнаваў сваю віну. Але ж 28 ліпеня змяніў сваю пазіцыю і на апошнім слове віну прызнаў. З чым звязана раптоўная змена пазіцыі, дакладна невядома.

Ды ўчора бярозаўская суддзя Натталля Вакульчык пастанавіла: прызнаць Хлябца вінаватым па арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Ды назначыць пакаранне, якое прасіў пракурор Аляксандр Круцько: паўтары гады калоніі агульнага рэжыму.