Get Mystery Box with random crypto!

Затрыманні ў Пружанах Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць | Вясна | Брэст

Затрыманні ў Пружанах

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне дырэктара швейнай фірмы Сяргея Вакульчыка. На «пакаяльным відэа» 45-гадовы мужчына кажа, што быў затрыманы за тое, што на сваей старонцы ў Аднакласніках размясціў фотаздымак з нацысцкай сімволікай. Паведамляецца, што Сяргею прызначылі 15 сутак арышту.

Таксама вядома пра затрыманне былога следчага Максіма Куроўскага. Папярэдне, яго затрымалі за каментары ў інтэрнэце.

Паводле непацверджанай інфармацыі, усяго ў Пружанах затрымана чатыры чалавекі.

Хроніка палітычнага пераследу bit.ly/3oCd5kH

Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне
@ViasnaSOS, @SosViasna