Get Mystery Box with random crypto!

Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк перавялі ў гомельскую жаночую к | Вясна | Брэст

Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк перавялі ў гомельскую жаночую калонію

У Брэсцкім абласным судзе 12 ліпеня разглядзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк. Суддзя Вера Філонік пакінула прысуд без зменаў. Цяпер стала вядома, што днямі Зінаіду этапавалі ў гомельскую калонію № 4.

Нагадаем, на Дзень Волі ў Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом актывісткі незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. 18 траўня суд прызначыў палітзняволенай два гады калоніі.

Падтрымайце Зінаіду лістамі салідарнасці: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Зінаіда Феадосіеўна Міхнюк (на лістах пазначайце «каранцін»)
Напісаць анлайн