Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 7 жніўн | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

7 жніўня
Ігар Лаптановіч — актывіст з Пружанаў, сустракае другі запар Дзень народзінаў у няволі. Разам з жонкай яго асудзілі за "карагод" (акцыю пратэсту, якая адбылася ў Берасці 13.09.2020). Таксама Ігара абвінавачвалі ў паклёпе на чальцоў выбарчай камісіі. Агулам яму прысудзілі 2.5 гады калоніі. Жонку Ігара Юлію судзілі 2 разы па палітычных справах, другі прысуд быў нядаўна: 5 год калоніі. У пары дома засталіся трое малых дзяцей.
Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:
ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
Лаптановіч Ігар Анатольевіч

8 жніўня
Уладзімір Кацюбка — атрымаў прысуд у выглядзе 1.5 гадоў калоніі за тое, што паўдзельнічаў у вывешванні манекена (лялькі-чучала) з надпісам «АМАП». Гэта было расцэнена як Злоснае хуліганства (ч.2 арт.339 КК). Сустракае другі запар Дзень народзінаў за кратамі.
Павіншаваць берасцейца можна па адрасе:
ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
Кацюбка Уладзімір Мікалаевіч