Get Mystery Box with random crypto!

У Баранавічах праходзяць ператрусы ў раней асуджаных за абразу | Вясна | Брэст

У Баранавічах праходзяць ператрусы ў раней асуджаных за абразу загінулага былога падпалкоўніка ГАУС Аляксея Гецьмана.

Нагадаем, як паведамляла «Наша Ніва», Гецьман атрымаў несумяшчальную з жыццём траўму, нырнуўшы і ўдарыўшыся галавою аб дно.

Праваабаронцам стала вядома пра некалькі ператрусаў у людзей, якіх раней асудзілі за абразу Гецьмана. Як паведамляюць мясцовыя жыхары, навіну пра смерць Гецьмана актыўна каментавалі ў мясцовых чатах. Верагодна, сілавікі правяраюць, ці не пакідалі з гэтай нагоды «няправільных» каментароў людзі, якіх раней ужо асудзілі за абразу міліцыянта.

Пасля ператрусаў людзей завезлі ў міліцыю, але потым адпусцілі.

Таксама вядома, што ў горадзе апошнія дні адбываюцца і іншыя «палітычныя» ператрусы ў мясцовых жыхароў.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне
@ViasnaSOS, @SosViasna