Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязня Віталя Іванюковіча, затрыманага па «справе Зельцэра | Вясна | Брэст

Палітвязня Віталя Іванюковіча, затрыманага па «справе Зельцэра», асудзілі да двух гадоў калоні за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Жыхара Каменца Віталя Іванюковіча затрымалі амаль год таму за каментар пад відэа з перастрэлкай паміж супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком і it-спецыялістам Андрэем Зельцэрам. Спачатку яго абвінавачвалі ў абразе міліцыянта і распальванні варожасці, але потым справу перакваліфікавалі на арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — «Дыскрэдытацыя Беларусі».

Справу Віталя пачалі разглядаць яшчэ 19 ліпеня ў судзе Жабінкаўскага раёна. 28 ліпеня суддзя Віктар Новік прызнаў Іванюковіча вінаватым у «дыскрэдытацыі Беларусі» і асудзіў яго да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Віталь Міхайлавіч Іванюковіч
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz