Get Mystery Box with random crypto!

Баранавіцкую актывістку Тамару Патоцкую аштрафавалі за «распаў | Вясна | Брэст

Баранавіцкую актывістку Тамару Патоцкую аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Лідэрку баранавіцкай суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Тамару Патоцкую 28 ліпеня выклікалі ў міліцыю, але на волю не выпусцілі. За кратамі жанчыну ўтрымлівалі амаль суткі да суда. У РАУСе на яе склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). 29 ліпеня баранавіцкая суддзя Аксана Копач прызнала Тамару вінаватай і прызначыла 640 рублёў штрафу (20 базавых велічыняў). На волю жанчына выйшла ў той жа дзень.