Get Mystery Box with random crypto!

У Вільні прайшоў трэнінг для актывістаў і актывістак Новай Бел | Валанцёры Офіса 👍🏻

У Вільні прайшоў трэнінг для актывістаў і актывістак Новай Беларусі!

Прадстаўнікі беларускай моладзі прыехалі ў Вільню, каб навучыцца ладзіць грамадскія і культурніцкія кампаніі на карысць Новай Беларусі.

У першы дзень удзельнікі трэнінгу сустрэліся са Святланай Ціханоўскай. На другі дзень мерапрыемства актывісты і актывісткі далучыліся да навучальных сэсій, якія правялі прадстаўнікі ініцыятываў «Годна» і «Сумленныя людзі».

На сэсіях па грамадскіх кампаніях удзельнікам распавялі, як распрацоўваць і развіваць праекты, эфектыўна кіраваць імі і прасоўваць іх да патэнцыйнай аўдыторыі. Беларусам і беларускам, якія плануюць свае культурніцкія кампаніі, распавялі пра фарматы праектаў і працэс стварэння новай ініцыятывы. Перад ад'ездам для актывістаў правялі лекцыю па лічбавай бяспецы, каб мінімізаваць рызыкі для аўтараў і чальцоў будучых кампаній.

Гэты трэнінг далёка не адзінае адукацыйнае мерапрыемства, якое праводзіцца для беларусаў.

Падпісвайцеся на канал валанцёрскай праграмы Офіса Святланы Ціханоўскай, каб ведаць пра іншыя магчымасці.