Get Mystery Box with random crypto!

Валанцёры Офіса 👍🏻

Логотип телеграм -каналу volunteersost — Валанцёры Офіса 👍🏻 В
Логотип телеграм -каналу volunteersost — Валанцёры Офіса 👍🏻
Адреса каналу: @volunteersost
Категорії: Новини
Мова: Українська
Передплатники: 746
Опис з каналу

Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай.
Далучыцца да нас можна праз @AskOffice_bot.
Падтрымаць тут: https://bysol.org/ru/initiatives/stvolunteer/

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення

2022-11-08 17:33:38
Майстар-клас «Хваля»: новыя лекцыі ўжо на YouTube!

На мінулым тыдні мы апублікавалі першую серыю лекцый па стварэнні свайго медыя.

Сёння публікуем новыя лекцыі ад эксперткі ўкраінскага «Дэтэктар Медыя» Ксеніі Ілюк. Яны прысвечаныя дэзінфармацыі ў сацсетках і адказваюць на наступныя пытанні:

— Як працуе дэзінфармацыя ў інтэрнэце?
— Навошта ў каментары прыходзяць боты і тролі?
— Чым адрозніваюцца дэзінфармацыйныя кампаніі на розных платформах?
— Як выкарыстоўваць інструменты сацсетак для супрацьдзеяння дэзінфармацыі?

Падпісвайцеся на канал валанцёраў Офіса ў YouTube, каб не прапусціць наступныя лекцыі.

#адукацыя
113 views14:33
Відкрити / Коментувати
2022-11-07 17:51:18 Магчымасці для беларусак ад ProWomenBy

Некамерцыйная арганізацыя ProWomen.by дапамагае жанчынам развіваць бізнес, гучней заяўляць пра сябе і сваю справу, расці прафесійна і даведвацца новае, каб яны маглі зарабляць больш, знайсці справу па душы і перайсці ад мары да канкрэтных дзеянняў. Яе эксперткі і амбасадаркі рэгулярна ладзяць мерапрыемствы для беларусак.

Ужо заўтра ў 19:00 па Мінску пройдзе курс па кіраванні камандай, а праз тыдзень, 15 лістапада, — па стварэнні візуалу для прасоўвання свайго прадукту ў сацсетках.

Далучайцеся і сачыце за новымі магчымасцямі ў тэлеграм-канале арганізацыі!

#адукацыя
290 viewsedited  14:51
Відкрити / Коментувати
2022-11-05 11:01:33 Social Camp — адукацыйна-ментарынгавы праект для беларусаў і беларусак

Гэта праект Еўрапейскага саюза для беларусаў. Яго ладзіць Гётэ-Інстытут у Варшаве ў супрацоўніцтве з партнёрамі.

Праект прадугледжвае тры напрамкі:

1. Адукацыя: для вас на выбар даступныя 10 курсаў гуманітарнага профілю.
2. Ментарства: вы зможаце атрымаць дапамогу ментараў у прафесійным развіцці, рэалізацыі праектаў і пошуку рашэнняў для грамадскіх праблемаў.
3. Гранты: для паспяховых удзельнікаў будзе магчымасць атрымаць падтрымку для ўласнага праекта.

Арганізатары ладзяць гэты праект, каб умацоўваць гарызантальныя сувязі ўнутры беларускага грамадства.

Навучальныя курсы ў межах праекта пройдуць анлайн. Зарэгістравацца можна да 15 лістапада.

#адукацыя
389 views08:01
Відкрити / Коментувати
2022-11-04 17:01:27
Як краіне, што была пад савецкай акупацыяй, Беларусі часта прыпісваюць калектывізм. Ці сапраўды беларусы калектывісты і што сапраўды значыць гэты тэрмін? Тлумачым у картках.

Крыніцы — AFS-USA і Hofstede Insights.

#лікбез
438 views14:01
Відкрити / Коментувати
2022-11-03 17:24:01 Што за апошні час выйшла пра Беларусь і беларусаў? Дзелімся падкастам, відэа і інтэрв’ю на актуальныя тэмы.

Падкаст «У кантэксце» ад Цэнтра новых ідэй
У трэцім выпуску новага падкаста ЦНІ дырэктар віленскага офіса Freedom House Віціс Юрконіс разважае пра тое, як доўга можа захоўвацца падтрымка еўрапейскіх краінаў для дэмакратычнай Беларусі і што беларусы павінны рабіць самі.

Гутарка на «Мне таксама не падабаецца»
Галоўная рэдактарка The Village Яўгенія Сугак запрасіла даследчыка Паўла Слюнькіна, кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава і ўкраінскую журналістку Таццяну Іванскую, каб абмеркаваць, ці будзе ў Беларусі мабілізацыя і як аднавіць добрае стаўленне ўкраінцаў да беларусаў.

Як беларусы замежжа могуць уплываць на перамены ў Беларусі: інтэрв’ю на Радыё Свабодзе
Прадстаўніца Аб’яднага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і прадстаўніца беларускай нацыянальнай меншасці ў Празе Крысціна Шыянок распавялі пра вынікі Першага з’езду беларусаў Чэхіі – і як беларусы замежжа па-ранейшаму могуць дапамагаць зменам у Беларусі.

#адукацыя
470 views14:24
Відкрити / Коментувати
2022-11-03 10:00:42 Базавая школа па Правах чалавека

Беларуская Праваабарончая Школа абвяшчае набор на адукацыйны афлайн-курс па правах чалавека. Ён пройдзе цягам 8 дзён у снежні у Літве.

На лекцыях і семінарах вас увядуць у канцэпцыю Правоў чалавека, раскажуць пра роўнасць і недыскрымінацыю, нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны Правоў чалавека і іншае. Будуць і сустрэчы з журналістамі і праваабаронцамі.

Арганізатары бяруць на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне, трансфер і іншае.

Зарэгістравацца можна да 11 лістапада.

#адукацыя
1.2K views07:00
Відкрити / Коментувати
2022-11-01 18:34:31
«Хваля» цяпер на YouTube!

Многія з валанцёраў Офіса ўжо прайшлі курс «Хваля» па стварэнні свайго медыя. Калі вы не паспелі паўдзельнічаць у ім, то цяпер можаце праглядзець лекцыі ў адкрытым доступе! Мы будзем выкладаць іх паступова.

Падчас «Хвалі» каманда Офіса і запрошаныя эксперты расказалі пра розныя аспекты вядзення і прасоўвання свайго медыя.

У даступных цяпер відэа — лекцыі пра тое, што такое прапаганда і якія інструменты яна выкарыстоўвае. Гэтыя лекцыі правялі ўкраінскія эксперты, сузаснавальнік Украінскага інстытута медыя і камунікацыі Раман Шутаў і аналітык «Дэтэктар Медыя» Ксенія Ілюк.

Падпісвайцеся на канал валанцёраў Офіса ў YouTube, каб не прапусціць наступныя лекцыі.

#адукацыя
596 viewsedited  15:34
Відкрити / Коментувати
2022-10-31 12:00:22 Анлайн-курс «Фармаванне і рэалізацыя палітыкі ЕС: як функцыянуе аб’яднаная Еўропа»

Гэты анлайн-курс прапанаваны Факультэтам кіравання і глабальных дачыненняў Лейдэнскага ўніверсітэта з Нідэрландаў. Заняткі будуць выкладацца на англійскай мове і будуць прысвечаныя ўплыву палітыкі ЕС на штодзённае жыццё.

Курс ахоплівае наступныя пытанні:
— Як фармуецца палітыка ЕС?
— Як прымаюцца рашэнні і перадаюцца на нацыянальны ўзровень?
— Як можна палепшыць палітыку ЕС у будучыні?

Для паспяховага завяршэння курсу неабходна будзе ад 2 да 3 гадзінаў на тыдзень. Курс доўжыцца 5 тыдняў і складаецца з відэа і матэрыялаў для чытання на кожны тыдзень.

Усе падрабязнасці — тут. Дата закрыцця – 31 снежня.

#адукацыя
651 views09:00
Відкрити / Коментувати
2022-10-27 15:14:58 Анлайн-праграма Common Sense Economics in Belarus

Беларускія Студэнты за Свабоду абвясцілі праграму для маладых студэнтаў. Яна дапаможа зразумець асновы эканомікі або ўзнавіць свае веды ў гэтай навуцы.

Лекцыі і семінары будуць праводзіцца экспертамі і эксперткамі эканамічнай сферы: вядомымі беларускімі і замежнымі эканамістамі, вопытнымі прадпрымальнікамі і грамадскімі дзеячамі. Мовы выкладання – беларуская, украінская, ангельская.

Заняткі пачнуцца 1 лістапада і працягнуцца адзін месяц. Будзе 1 лекцыя і 1 семінар на тыдзень. Пяцёра найлепшых выпускнікоў праграмы будуць запрошаныя на афлайн-канферэнцыю Беларускіх Студэнтаў за Свабоду.

Колькасць месцаў у праграме абмежаваная, а дэдлайн ужо заўтра (23:59 па Мінску). Таму рэгіструйцеся!

#адукацыя
932 views12:14
Відкрити / Коментувати
2022-10-26 13:56:17 Что посмотреть?

Сегодня делимся с вами видео недавнего зума с Александрой Логвиновой, исполнительным директором Офиса Светланы Тихановской, где Александра рассказала об итогах визита в Нью-Йорк и рабочих встречах в рамках Генассамблеи ООН, а также поблагодарила волонтёров за помощь.

И да — у нас появился канал волонтёров Офиса на ютубе, в ближайшее время мы будем делиться с вами полезными видеоматериалами. Подписывайтесь!
932 views10:56
Відкрити / Коментувати