Get Mystery Box with random crypto!

Social Camp — адукацыйна-ментарынгавы праект для беларусаў і б | Валанцёры Офіса 👍🏻

Social Camp — адукацыйна-ментарынгавы праект для беларусаў і беларусак

Гэта праект Еўрапейскага саюза для беларусаў. Яго ладзіць Гётэ-Інстытут у Варшаве ў супрацоўніцтве з партнёрамі.

Праект прадугледжвае тры напрамкі:

1. Адукацыя: для вас на выбар даступныя 10 курсаў гуманітарнага профілю.
2. Ментарства: вы зможаце атрымаць дапамогу ментараў у прафесійным развіцці, рэалізацыі праектаў і пошуку рашэнняў для грамадскіх праблемаў.
3. Гранты: для паспяховых удзельнікаў будзе магчымасць атрымаць падтрымку для ўласнага праекта.

Арганізатары ладзяць гэты праект, каб умацоўваць гарызантальныя сувязі ўнутры беларускага грамадства.

Навучальныя курсы ў межах праекта пройдуць анлайн. Зарэгістравацца можна да 15 лістапада.

#адукацыя