Get Mystery Box with random crypto!

Усе сродкі, сабраныя на турніры Chess Solidarity Cup, будуць н | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Усе сродкі, сабраныя на турніры Chess Solidarity Cup, будуць накіраваныя дзіцячай бальніцы ОХМАТДИТ. Што гэта за бальніца і як яе лекары дапамагаюць жыхарам Украіны, чытайце далей.

ОХМАТДИТ — гэта:
самая вялікая дзіцячая бальніца Украіны;
лячэнне да 20 тысяч дзяцей штогод;
правядзенне да 10 тысяч аперацый штогод.

Пасля пачатку расійскага ваеннага ўварвання ОХМАТДИТ кругласутачна аказвае медыцынскую дапамогу не толькі дзецям, але і дарослым.

Спецыялісты бальніцы ў час вайны выратавалі сотні жыццяў. Лекарам з ОХМАТДИТ не прывыкаць змагацца за жыцці дзяцей, але з маленькіх пацыентаў ўпершыню даводзіцца выцягваць кулі і абломкі.

Дзеці не павінны паміраць! Салідарнасць — наша сіла!

Зарэгістравацца на Chess Solidarity Cup, каб дапамагчы бальніцы ОХМАТДИТ можна на сайце chesssolidarity.com

P. S. Сёння мы таксама распавядзем гісторыі пацыентаў бальніцы ОХМАТДИТ, якія не могуць пакінуць вас абыякавымі.

#chesssolidarity #chessforukraine