Get Mystery Box with random crypto!

Абаронца зборнай Украіны і кіеўскага 'Дынама' Аляксандр Карава | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Абаронца зборнай Украіны і кіеўскага "Дынама" Аляксандр Караваеў, ураджэнец Херсона, не змог стрымаць слёз, выступаючы на прэс-канферэнцыі пасля матчу ў Румыніі супраць мясцовага "ЧФР Клуж".

Дабрачынны паядынак у рамках турнэ "Матч за мір! Спынім вайну!" прайшоў у горадзе Клуж-Напока і завяршыўся нічыёй.

У канцы сваіх зносін з журналістамі Караваева прапанавалі звярнуцца да суайчыннікаў, якія засталіся на радзіме і да тых, хто яе абараняе ад расейскіх акупантаў. Ён пачаў, аднак не змог дагаварыць з-за слёз:

Вялікі дзякуй, нізкі паклон. Таму што яны абараняюць нашу зямлю...

Мадэратар вырашыў завяршыць прэс-канферэнцыю на гэтым моманце.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд