Get Mystery Box with random crypto!

Хто будзе прадстаўляць інтарэсы БФСС у судзе супраць УЕФА? 28 | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Хто будзе прадстаўляць інтарэсы БФСС у судзе супраць УЕФА?

28 красавіка ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) у Лазане адбудзецца пасяджэнне па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці супраць УЕФА. На пасяджэнні будзе разгледжана скарга БФСС, пададзеная ў адказ на адмову УЕФА правесці расследаванне па фактах парушэнняў, якія здзяйсняюцца Беларускай федэрацыяй футбола. Парушэнні былі зафіксаваныя ў дакладзе Фонду, апублікаваным восенню 2021 года.

Прадстаўляць інтарэсы Фонду ў Лазане будзе 44-гадовы канадскі адвакат Паола Таркеці:

Апошнія тры-чатыры гады актыўна займаюся справамі, якія паступаюць у Спартыўны арбітражны суд. І калі Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выйшаў на сувязь з кампаніяй, дзе я працую, калі мне прапанавалі гэтую справу, — я адразу пагадзіўся.

Я чалавек, які нарадзіўся ў дэмакратычнай краіне, заўсёды прытрымліваюся чалавечых прынцыпаў, свабоды слова. А тое, што адбываецца ў Беларусі, інакш як поўным кашмарам не назваць. Гляджу і разумею, што рэжым Лукашэнкі вельмі жорсткі з грамадзянамі краіны. Цяпер, вядома, пра Беларусь у свеце кажуць менш, чым раней, тым не менш сітуацыя ў вашай краіне па-ранейшаму абсалютна непрымальная, няўяўная для дэмакратычнага грамадства.

Крыніца: Tribuna.com