Get Mystery Box with random crypto!

​ Пераходзім у эндшпіль. Дабрачынны турнір Chess Solidarity Cu | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Пераходзім у эндшпіль. Дабрачынны турнір Chess Solidarity Cup ужо заўтра!

Усё больш і больш дзяцей становяцца ахвярамі гэтай вайны. Па сціплых ацэнках ад расейскай ваеннай агрэсіі пацярпела больш за 600 дзяцей. Кожны з нас можа дапамагчы. Прымі ўдзел у Chess Solidarity Cup, усе сродкі будуць накіраваныя самай вялікай дзіцячай бальніцы ў Украіне — Охматдит. Нядаўна клініку наведаў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, дзе заявіў, што будзе змагацца за кожнае ўкраінскае дзіця. Мы таксама павінны змагацца, бо дзеці павінны жыць!

Не важна, на якім узроўні ты гуляеш у шахматы і колькі перамог здабудзеш у турніры, важная наша салідарнасць. У Chess Solidarity Cup ужо прымаюць удзел двухразовы алімпійскі чэмпіён Павел Эльянаў, экс-капітан зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна, міжнародны гросмайстар Валерый Казакоўскі, вядучая канала «Краіна для жыцця» Сабіна Аліева, чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў, чэмпіён Беларусі па гімнастыцы Сямён Букін, а таксама шэраг беларускіх, украінскіх шахматыстаў і актывістаў Свабоднага аб'яднання спартсменаў.

Нас шмат, і мы разам. Далучайся, падрабязнасці на chesssolidarity.com.

Салідарнасць — наша сіла!

#chesssolidarity #chessforukraine