Get Mystery Box with random crypto!

BSSF прадставіў Антываенную дэкларацыю Міністэрству замежных с | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

BSSF прадставіў Антываенную дэкларацыю Міністэрству замежных спраў Францыі.

Фонд правёў сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком МЗС Францыі Нікаля дэ Лакостай. У час сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва BSSF і Міністэрства нацыянальнай адукацыі Францыі, якое адказвае ў тым ліку і за развіццё спорту ў краіне.

Акрамя таго, BSSF прадставіў спецпрадстаўніку Францыі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў. У бліжэйшы час яна будзе накіравана ў профільныя ведамствы Францыі.

На працягу двухгадзіннай сустрэчы таксама былі закрануты пытанні абароны правоў свабодных спартсменаў, эфектыўных санкцый, у тым ліку прыняцце дадатковых персанальных санкцый у адносінах да спартыўных чыноўнікаў Беларусі, а таксама супрацоўніцтва з прадстаўнікамі французскага бізнесу ў мэтах аказання дапамогі беларускім свабодным спартсменам.