Get Mystery Box with random crypto!

Расейскія акупанты пашкодзілі адзін з найбуйнейшых спарткомпле | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Расейскія акупанты пашкодзілі адзін з найбуйнейшых спарткомплексаў Украіны — баскетбольны «Азоўмаш» у Марыупалі.

Ён быў пабудаваны ў 2003 годзе, меў крыху больш за тры тысячы месцаў для гледачоў і быў самай вялікай ва Украіне спецыялізаванай баскетбольнай арэнай.

Абстрэламі быў істотна пашкоджаны дах комплексу, у выніку чаго ад дажджоў пацярпела сама баскетбольная пляцоўка — паркет у «Азаўмашы» быў з натуральнага дрэва. Ды і адрамантаваць арэну, хутчэй за ўсё, не атрымаецца: з часам яна будзе толькі зведваць новыя разбурэнні.

Крыніца: Трыбуна

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд