Get Mystery Box with random crypto!

Вядучыя самбісты з Украіны і Беларусі падпісалі міжнародную Ан | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Вядучыя самбісты з Украіны і Беларусі падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Сярод іх такія зоркі спорту, як Сцяпан Папоў, беларускі чэмпіён свету і Еўропы, які атрымаў ўзнагароду Fair Play, Максім Паміркаваны, сяміразовы чэмпіён Украіны, Дзмітрый Бабійчук, украінскі чэмпіён Еўропы па самба, Андрэй Кучарэнка, украінскі чатырохразовы прызёр чэмпіянату Еўропы, Іван Васільчук, украінскі чэмпіён свету.

Антываенная дэкларацыя аб'ядноўвае галасы прадстаўнікоў спорту па ўсім свеце з заклікам спыніць вайну ва Украіне і пакараць усіх вінаватых.

Вы таксама можаце паставіць свой подпіс пад Антываеннай дэкларацыяй. Зрабіць гэта можна па спасылцы.