Get Mystery Box with random crypto!

Дзяніс Парэчын, беларускі футбаліст, які падпісаў Адкрыты ліст | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Дзяніс Парэчын, беларускі футбаліст, які падпісаў Адкрыты ліст спартсменаў, даў вялікае інтэрв'ю "Трыбуне", дзе расказаў пра вайну ва Украіне і адносіны палякаў да ўкраінцаў.

Пуцін, развязаўшы вайну, магчыма, дапаможа палякам і ўкраінцам неяк нівеліраваць наступствы валынскага канфлікту, пра які да гэтага часу памятаюць, асабліва тут, у Падкарпацкім ваяводстве. Прынамсі салідарнасць палякаў з украінцамі захапляе! Але так і мусіць быць у суседзяў.

Калі ты супраць вайны, дык устань і скажы, што ты супраць! Калі я быў супраць гвалту ў 2020 годзе, то я заявіў пра гэта, падпісаўшы ліст спартоўцаў. Гавораць, што ў спартсменаў сем'і, за якія яны нясуць адказнасць. Але ў мяне таксама была сям'я і дзеці. І я не хачу, каб маё дзіця жыло ў такім грамадстве! Я не хачу, каб маё дзіця прыходзіла ў школу і глядзела нейкі 40-хвілінны прапагандысцкі фільм і ў абавязковым парадку слухаў гімн! Я не хачу, каб маё дзіця было аднолькавае, як усе, абточанае па таталітарным шаблоне! Калі мець справу з фактамі, дык не будзе ніякіх войнаў. Войны пачынаюцца, калі на чорнае кажуць — белае, а на белае — чорнае, калі слухаюць такіх мудакоў, як Салаўёў і Азаронак.

Як сказаў у свой час Гебельс: "Дайце мне сродкі масавай інфармацыі, і я з любога народа зраблю статак свіней". Мне бачыцца, што і ў нас з народа жадаюць зрабіць проста паслухмяны статак. Калі міністр спорту і турызму выклікае да сябе спартсмена і кажа: «Праспявай гімн!» Пра што гэта гаворыць?

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд