Get Mystery Box with random crypto!

️BSSF увойдзе ў склад адмысловай Працоўнай групы пры Міністэрс | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

BSSF увойдзе ў склад адмысловай Працоўнай групы пры Міністэрстве спорту і турызму Польшчы. Працоўная група будзе займацца пытаннямі ўдзелу беларусаў і расіян у спартыўных спаборніцтвах у Польшчы.

Пры Міністры спорту і турызму створана адмысловая Працоўная група для ўдзелу расіян і беларусаў у спартыўных спаборніцтвах у Польшчы. У задачы групы ўваходзіць аналіз пытанняў і праблем, якія тычацца ўдзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў у нацыянальных спаборніцтвах, арганізаваных польскімі спартыўнымі асацыяцыямі ў кантэксце вайны на Украіне, а таксама фармуляванне меркаванняў наконт гэтага. Пасяджэнні групы таксама служаць платформай для аблягчэння абмену інфармацыяй паміж спартсменамі, клубамі і польскімі спартыўнымі асацыяцыямі.

У склад групы ўвойдуць два прадстаўнікі BSSF, прадстаўнік Польскага Алімпійскага і Паралімпійскага камітэтаў, прадстаўнік палітычнага кабінета Міністра спорту і турызму, дырэктар дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства спорту і турызму, а таксама іншыя асобы, якія прадстаўляюць спартыўную супольнасць Польшчы.