Get Mystery Box with random crypto!

Свабодная спартсменка Карына Казлоўская звольнена з нацыянальн | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Свабодная спартсменка Карына Казлоўская звольнена з нацыянальнай зборнай Беларусі.

Пра гэта яна паведаміла ў сваім інстаграме:

Мне 21. І на сённяшні дзень беларуская спартовая кар'ера для мяне скончана. Пачынальна з 2020 гады я знаходзілася ў сталым стрэсе. З-за алімпійскіх гульняў, пандэміі, выбараў, і пасля палітычных рэпрэсій, якія працягваюцца ў краіне да гэтага часу, і вайны ва Украіне.

Дзеля спорту я маўчала, трывала прыніжэнне, пагрозы, запалохванні. Пазбаўлялася ўсё большай колькасці правоў, абрастала правіламі і кантролем, губляючы ўвесь давер да навакольных людзей, а яны да мяне. Усё дайшло да кропкі невяртання і мною было прынята рашэнне з'ехаць з краіны.

Таму пішу аб тым, што сёння я афіцыйна звольнена з нацыянальнай каманды Беларусі.
Можна назваць гэта пачаткам новага этапу ў маім спартовым жыцці і добрай навіной :)
Я вольная і ў бяспецы.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд