Get Mystery Box with random crypto!

Майкл Корлі, прэзідэнт федэрацыі тайскага бокса ЗША, падпісаў | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Майкл Корлі, прэзідэнт федэрацыі тайскага бокса ЗША, падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Майкл Корлі з'яўляецца таксама віцэ-прэзідэнтам Панамерыканскай канфедэрацыі тайскага бокса, членам Выканаўчага камітэта Міжнароднай федэрацыі асацыяцый тайскага бокса, уладальнікам і галоўным трэнерам Heritage Muay Thai.

Мы выказваем вялікую падзяку кожнаму, хто выказаў сваё меркаванне аб непрыняцці вайны ва Украіне, падпісаўшы дэкларацыю. Паставіўшы свой подпіс, вы згаджаецеся з патрабаваннем спыніць вайну ва Украіне, вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і Беларусі і заклікаць да справядлівай адказнасці ўсіх вінаватых у міжнародных злачынствах.

Мы будзем удзячныя, калі вы падзеліцеся інфармацыяй аб Антываеннай дэкларацыі са сваімі сябрамі і знаёмымі. Азнаёміцца з патрабаваннямі і спісам тых, хто падпісаў, можна па спасылцы