Get Mystery Box with random crypto!

Крысціна Ціманоўская далучылася да міжнароднай Антываеннай дэк | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Крысціна Ціманоўская далучылася да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў!

Крысціна — беларуская лёгкаатлетка, чэмпіёнка летняй Універсіяды, сярэбраная прызёрка чэмпіянату Еўропы да 23 гадоў, 2-разовая сярэбраная прызёрка Еўрапейскіх гульняў, удзельніца Алімпійскіх гульняў.

Антываенная дэкларацыя штодзень папаўняецца подпісамі знакамітых атлетаў і прадстаўнікоў спорту з усяго свету. Мы былі б вельмі ўдзячныя, калі б вы расказалі пра яе ў сваіх сацыяльных сетках і падзяліліся інфармацыяй са знаёмымі спартыўнымі спецыялістамі і спартсменамі.

Пакінуць свой подпіс і тым самым выказаць падтрымку ўкраінскаму народу можна па спасылцы