Get Mystery Box with random crypto!

ISU працягнуў адхіленьне беларускіх і расейскіх фігурыстаў. Ра | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

ISU працягнуў адхіленьне беларускіх і расейскіх фігурыстаў. Расіянін Лакернік пакіне пасаду віцэ-прэзідэнта

Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) працягнуў адхіленне расейскіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў.

Дадзенае рашэнне было прынята на кангрэсе ISU, які праходзіць гэтымі днямі ў Тайландзе. Санкцыі датычацца таксама афіцыйных асоб ISU з Расіі і Беларусі.
Кангрэс таксама адхіліў прапанову па павышэнні ўзроставага цэнзу для пераабрання на пасаду чыноўніка – віцэ-прэзідэнту арганізацыі Аляксандру Лакерніку давядзецца пакінуць сваю пасаду.

На тэрыторыі Расіі і Беларусі не будуць праводзіцца спаборніцтвы пад эгідай ISU.

Нагадаем, што расейскія фігурысты, канькабежцы і прадстаўнікі шорт-трэка не выступаюць на міжнародных спаборніцтвах з пачатку вясны гэтага года.