Get Mystery Box with random crypto!

Дабрачынная серыя аўкцыёнаў 'World Sports For Ukraine' працягв | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Дабрачынная серыя аўкцыёнаў "World Sports For Ukraine" працягваецца!

Сябры, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці сумесна з Tribuna.com і валанцёрскай арганізацыяй «Ukraine Alive 2022» прадстаўляе вам другую серыю спартыўных лотаў, выстаўленых на дабрачынны аўкцыён у падтрымку Украіны.

Наша мэта — дапамагчы гераічнаму ўкраінскамі народу вытрымаць у вайне супраць Расіі і перамагчы. Усе грошы, атрыманыя на аўкцыёнах, будуць накіраваны ў ЗСУ, Нацгвардыю, тэраабарону і бежанцам, вымушаным пакінуць родную краіну.

Сярод лотаў можна знайсці футболкі гульцоў "Манчэстэр Сіці" з іх подпісамі, арыгінальную паменшаную копію кубка УЕФА ад данецкага "Шахцёра", футбольныя буцы, падпісаныя Аляксандрам Зінчанкам, бронзавы медаль чэмпіянату свету 2002 Анжалікі Кацюгі, а таксама шмат іншага. Паглядзець усю калекцыю лотаў можна па спасылцы

Дабрачынная серыя аўкцыёнаў «World Sports For Ukraine» — гэта ваша магчымасць дапамагчы ўкраінскаму народу і аказаць падтрымку абаронцам краіны!

Падрабязная інфармацыя пра лоты будзе з'яўляцца ў нашых сацыяльных сетках. Сачыце за навінамі!