Get Mystery Box with random crypto!

Жахлівая карупцыя ў беларускім спорце Альянс расследавальнік | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Жахлівая карупцыя ў беларускім спорце

Альянс расследавальнікаў Беларусі пры дапамозе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці апублікаваў фільм, у якім расказваецца аб карупцыйных схемах белспорту.

Аляксандр Апейкін, Міхаіл Залеўскі і Анатоль Котаў падрабязна падзяліліся інфармацыяй аб тым, як працуе карупцыя ў беларускім спорце, які на 95% фінансуецца са сродкаў падаткаплацельшчыкаў.

«Спонсарская падтрымка» за кошт ільготы па падатку на нерухомасць;
Паразітаванне на таварна-грашовых патоках;
Паразітаванне на бізнес-мадэлі Dute Free;
Гандаль рынкавым неліквідам;
Будаўніцтва спартыўных аб'ектаў.

Яшчэ ў снежні Альянс расследавальнікаў сумесна з BSSF распавялі пра тое, як за хабар у беларускім НАК можна на льготных умовах атрымаць участак пад забудову камерцыйнай нерухомасцю. На гэты раз вас чакае яшчэ больш карупцыйных схемаў і махлярства ад беларускіх спартовых чыноўнікаў.

Паглядзець расследаванне можна па спасылцы