Get Mystery Box with random crypto!

Георгій Зантарая адмовіцца ад сваіх тытулаў, калі расейцы буду | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Георгій Зантарая адмовіцца ад сваіх тытулаў, калі расейцы будуць дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў.

Аб гэтым ён напісаў у сваім Instagram:

Спорт не можа стаяць у баку ад палітычных пытанняў, асабліва калі гаворка ідзе пра вайну.

Калі да турніру ва Улан-Батары дапусцяць расійскіх спартсменаў, я афіцыйна адмоўлюся ад усіх сваіх тытулаў і звання чэмпіёна свету. Украіна не будзе ўдзельнічаць у турніры, калі на яго будуць дапушчаныя расейскія прадстаўнікі нават пад сцягам федэрацыі.

Крыўдна, што мая любімая спартовая федэрацыя, якая заўсёды рабіла ўпор на такія каштоўнасці, як мір, адзінства і сяброўства, зараз пасіўна падтрымлівае вайну ва Ўкраіне. Не застануся ўбаку, хачу, каб усе ведалі, што пакуль вы рэгіструецеся на турнір — ва Украіне кожны дзень гінуць сотні людзей, яшчэ тысячы жывуць пад штодзённымі абстрэламі і выбухамі.