Get Mystery Box with random crypto!

Андрэй Шаўчэнка сумесна з 1+1 media запускаюць праект 'Спартыў | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Андрэй Шаўчэнка сумесна з 1+1 media запускаюць праект "Спартыўны фронт".

Андрэй Шаўчэнка — легендарны ўкраінскі футбаліст, былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Украіны.

Мэтай праекта з'яўляецца блакаванне расейскіх каманд і байкот спартсменаў-расейцаў, якія выказаліся за вайну ці не агучылі сваю пазіцыю. Гэта маштабная камунікацыйная кампанія, а таксама серыя ініцыятыў, відэаролікаў і акцый, закліканых прыцягнуць увагу міжнароднай спартовай супольнасці да вайны ва Ўкраіне.

Шаўчэнка каментуе:

З-за вайны ва Украіне ўсе стадыёны змоўклі. Цішыню разарвалі расейскія абстрэлы, выбухі расейскіх ракет і расейскіх фосфарных бомбаў. Цішыню разарвалі крыкі ўкраінскіх жанчын і слёзы ўкраінскіх дзяцей. Большасць расейскіх спартсменаў маўчаць. Гэтае маўчанне і далей забівае ўкраінцаў.

Украінскія стадыёны змоўклі. Аднак мы, спартсмены ўсяго міру, не павінны маўчаць. Заклікаю кожнага падтрымаць байкот расейскіх спартсменаў, зборных і каманд, пакуль ідзе вайна ва Украіне.