Get Mystery Box with random crypto!

Зорка ўкраінскага гандбола Захар Дзянісаў падпісаў міжнародную | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Зорка ўкраінскага гандбола Захар Дзянісаў падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Захар — украінскі гандбаліст, капітан "Матора" і зборнай Украіны. Захар прадстаўляў Украіну на чэмпіянаце Еўропы па гандболе.

На дадзены момант Антываенную дэкларацыю падпісалі ўжо больш за 25 прадстаўнікоў гандбола з Польшчы, Літвы, Беларусі і Ўкраіны. Сярод іх Уладзіслаў Астравушка, чатырохразовы чэмпіён Украіны, Сяргей Ануфрыенка, чэмпіён Францыі, Антон Лакіза, пяціразовы чэмпіён Беларусі, Дзмітрый Дарашчук, сяміразовы чэмпіён Украіны, і іншыя.

Антываенная дэкларацыя выстаўляе патрабаванні аб спыненні вайны ва Украіне, вывадзе войскаў з яе тэрыторыі і закліку да адказнасці ўсіх вінаватых у міжнародных злачынствах.

Агучце сваю пазіцыю ўжо зараз! Далучыцца да Антываеннай дэкларацыі можна па спасылцы