Get Mystery Box with random crypto!

Гулец зборнай Украіны і англійскага 'Эвертана' Віталь Міколенк | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Гулец зборнай Украіны і англійскага "Эвертана" Віталь Міколенка падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Віталь — знакаміты ўкраінскі футбаліст, гулец зборнай Украіны, які таксама выступае за клуб "Эвертан" (Прэм'ер-ліга), прызнаны лепшым маладым гульцом 2018/2019, двухразовы ўладальнік кубка Украіны і трохразовы ўладальнік Суперкубка Украіны.

Футбалісты падтрымліваюць ініцыятыву BSSF і выступаюць супраць вайны ва Украіне. Так, на сённяшні дзень Антываенную дэкларацыю падпісала ўжо больш за 30 прадстаўнікоў футбола з Беларусі, Украіны і Славеніі.

Падзяліцеся з вашымі сябрамі і знаёмымі інфармацыяй аб Антываеннай дэкларацыі. Толькі разам мы зможам дабіцца большага!

Паставіць свой подпіс і азнаёміцца са спісам тых, хто падпісаў, можна па спасылцы