Get Mystery Box with random crypto!

Што інкрымінуюць затрыманаму адвакату Аляксандру Данілевічу? | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Што інкрымінуюць затрыманаму адвакату Аляксандру Данілевічу?

Стала вядома, зыходзячы з інфармацыі са стэнда пасяджэнняў Мінскага гарадскога суда, за што абвінавачваецца адвакат свабодных спартсменаў Аляксандр Данілевіч. Пра гэта напісаў у сваім тэлеграм-канале адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Аляксандр абвінавачваецца па частцы 3 артыкула 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

Па гэтым артыкуле яму можа пагражаць пазбаўленне свабоды на тэрмін ад трох да дванаццаці гадоў.

Нагадем, што Аляксандр перастаў выходзіць на сувязь яшчэ 20 мая, пазней стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.