Get Mystery Box with random crypto!

Украінская самбістка Наталля Смаль падпісала міжнародную Антыв | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Украінская самбістка Наталля Смаль падпісала міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Наталля — украінская самбістка і дзюдаістка, чатырохразовая чэмпіёнка свету, пяціразовая чэмпіёнка Еўропы, бронзавая медалістка Еўрапейскіх гульняў, удзельніца Алімпійскіх гульняў.

Ужо больш за 30 прадстаўнікоў самба з Беларусі, Украіны, Мексікі і Ірландыі далучыліся да Антываеннай дэкларацыі! Сярод іх такія зоркі спорту, як Сцяпан Папоў, беларускі чэмпіён свету і Еўропы, Анастасія Архіпава, беларуская трохразовая чэмпіёнка свету, Габрыэль Меркандэр, былы генеральны сакратар Мексіканскай асацыяцыі самба, Іван Васільчук, украінскі чэмпіён свету і іншыя.

Азнаёміцца з поўным спісам і падпісаць Антываенную дэкларацыю можна па спасылцы