Get Mystery Box with random crypto!

Тры спартсмены з Расіі далучыліся да міжнароднай Антываеннай д | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Тры спартсмены з Расіі далучыліся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі!

Сярод усіх падпісантаў Антываеннай дэкларацыі ёсць тры прадстаўнікі спорту з Расіі:

Арцём Левін — знакаміты кікбаксёр, шасціразовы чэмпіён свету і пяціразовы чэмпіён Еўропы;

Андрэй Дзербянёў — шахматыст, міжнародны майстар FIDE;

Самвел Асланян — гандбаліст, шасціразовы чэмпіён Расіі, удзельнік Алімпіяды 2008, які заняў шостае месца, гулец "Сцяўа Бухарэст".

Мы выказваем глыбокую ўдзячнасць спартсменам за тое, што яны без страху выказалі сваю дакладную пазіцыю аб непрыняцці вайны ва Украіне. Мы заклікаем спыніць ваенныя дзеянні ва Украіне, вывесці войскі з тэрыторый Беларусі і Украіны і заклікаць усіх вінаватых да адказнасці.

Далучыцца да аб'яднанага голасу спартыўнай супольнасці можна па спасылцы