Get Mystery Box with random crypto!

Украінскія каратысткі выставілі свае ўзнагароды на дабрачынны | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Украінскія каратысткі выставілі свае ўзнагароды на дабрачынны аўкцыён у падтрымку Украіны!

Знакамітыя спартсменкі вырашылі аказаць пасільную дапамогу сваёй краіне і сабраць сродкі для Украіны, якая адважна абараняе сваю тэрыторыю ад расейскіх вайскоўцаў. Дзеля гэтага яны выставілі свае ўзнагароды на дабрачынны аўкцыён. Сярод лотаў:

Арыгінальны залаты медаль Кацярыны Крывы з чэмпіянату Еўропы па каратэ ў Турцыі, 2017 год.

Арыгінальны залаты медаль Аніты Сярогінай з Сусветных гульняў паліцэйскіх і пажарных 2015 года.

Арыгінальны кубак зборнай Украіны з чэмпіянату Еўропы па каратэ ў Турцыі, 2017 год.

Лоты ўкраінскіх каратыстак уваходзяць у серыю аўкцыёнаў "World Sports For Ukraine", створаную Tribuna.com, BSSF і валанцёрскай арганізацыяй "Ukraine Alive 2022" з мэтай сабраць сродкі для дапамогі ЗСУ, Нацгвардыі, тэраабароне і ўкраінскім бежанцам.

Вы можаце дапамагчы ўкраінскаму народу ў іх цяжкай барацьбе, прыняўшы ўдзел у аўкцыёне! Разам мы зможам перамагчы