Get Mystery Box with random crypto!

Чэмпіёна Еўропы і віцэ-чэмпіёна свету па гандболе Міхаіла Міху | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Чэмпіёна Еўропы і віцэ-чэмпіёна свету па гандболе Міхаіла Міхуту асудзілі на 5 гадоў «хатняй хіміі» за рэпосты і каментары пра Лукашэнку

Прыгавор быў вынесены 22 жніўня ў судзе Зэльвенскага раёна яго старшынёй Люцыяй Жук. Міхуту абвінавацілі ва ўчыненні злачынстваў па ч. 1 і ч. 2 арт. 368 і ч. 2 арт. 367, якія апісваюць пакаранне за абразу і паклёп на Лукашэнку.

23 мая Міхута быў затрыманы ГУБАЗіК. Мужчыну прымусілі прызнацца на відэа, што ён "распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы і абражаў Лукашэнку". Да суда Міхута знаходзіўся пад хатнім арыштам. На самім судзе спартсмен адстойваў свае правы без дапамогі адваката, растлумачыўшы, што гэтае рашэнне не звязанае з цяжкім матэрыяльным становішчам.

У адным з рэпостаў утрымліваліся наступныя словы: «Сусветнай супольнасці тэрмінова неабходна прыняць меры па нейтралізацыі асабліва небяспечнага злачынцы [Лукашэнкі]». У другім была размешчаная шаржавая выява Лукашэнкі, на якой ён выглядаў арыштантам.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд