Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі хакеіст Мікалай Сыты ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу 'О, | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Беларускі хакеіст Мікалай Сыты ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу "О, спорт! Ты — мир!" выказаўся наконт таго, як Фонд спартыўнай салідарнасці падтрымаў яго ў пытанні кантракта з ХК "Торунь":

Ніякіх умоваў у клуба для працягу супрацоўніцтва са мной не было. Адзінае, кіраўніцтва прапанавала выказаць сваё стаўленне да вайны ва Ўкраіне, падпісаць ліст хакеістаў клуба, у якім мы б пазначылі пазіцыю. Гэта я зрабіў яшчэ ўвесну, паставіўшы подпіс пад антываеннай дэкларацыяй. Пра яе даведаўся праз паўмесяца пасля пачатку вайны. Клуб пра гэта даведаўся і прыняў да ўвагі маю пазіцыю.

У сярэдзіне чэрвеня я сам выйшаў на сувязь з Фондам, спытаўся, ці ёсць нейкая магчымасць пацвердзіць маю пазіцыю па вайне і тое, што я ўжо падпісаў Антываенную дэкларацыю. BSSF дапамог тым, што даслаў ліст, які пацвярджае маю антываенную пазіцыю, у міністэрства спорту Польшчы, прэзідэнту клуба. Вельмі ўдзячны за гэта Фонду.

Нагадаем, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці падрыхтаваў усе неабходныя характарыстыкі для Мікалая і накіраваў у клуб і ўсім зацікаўленым бакам пісьмовае хадайніцтва з тлумачэннем, што Міністэрства спорту і турызму прыняло адпаведныя крытэрыі па допуску да ўдзелу ў чэмпіянаце Польшчы беларускіх і расійскіх спартсменаў, і Мікалай поўнасцю адпавядаў гэтым крытэрыям.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд