Get Mystery Box with random crypto!

'Беларусы — не нахабны народ, спакойны, добры. І, на жаль, вел | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

"Беларусы — не нахабны народ, спакойны, добры. І, на жаль, вельмі цярплівы"

Беларускі гулец у міні-футбол Сяргей Падалінскі ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу "О, спорт! Ты — мір!" распавёў пра тое, якімі бачыць беларусаў:

Цяжка даць нейкую характарыстыку, акрамя як стандартнага памяркоўныя. Магу яшчэ вылучыць такія рысы, як дабрыня і спагадлівасць, жаданне прыйсці на дапамогу, калі папросяць. Беларусы — не нахабны народ, спакойны, добры. І, нажаль, вельмі цярплівы.

Можна сказаць, што ў сям'і не без вырадка, але занадта шмат у нас аказалася людзей, якія рабілі тое, што рабілі, маю на ўвазе ўсю гэтую жэсць. Магчыма, гэта праблема іх адукаванасці. Дурнымі людзьмі лягчэй маніпуляваць. Слухай, нават калі ты шчыра лічыш, што перад табой вораг краіны, гэта не дае табе права прыніжаць чалавека, біць яго. Тым больш затрыманыя з палітычных прычынаў не аказвалі супраціву. Дык навошта з імі так жорстка абыходзіцца? Магчыма, ёсць і сярод іх людзі, якія стаміліся ад усёй жэсці, але па розных прычынах яны застаюцца ў сістэме.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд