Get Mystery Box with random crypto!

Еўраліга працягнула адхіленне расейскіх і беларускіх клубаў ад | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Еўраліга працягнула адхіленне расейскіх і беларускіх клубаў ад удзелу ў турнірах пад сваёй эгідай.

Акцыянеры баскетбольнай Еўралігі на пасяджэнні, якое прайшло 4 ліпеня, прынялі рашэнне прадоўжыць адхіленне расейскіх і беларускіх клубаў ад удзелу ў турнірах пад эгідай Еўралігі на сезон-2023/24.

Рашэнне аб прыпыненні ўдзелу расейскіх каманд у турнірах было прынята яшчэ ў лютым 2022 года. Ад удзелу ў Еўралізе былі адхіленыя ЦСКА, УНІКС і "Зеніт", ад Еўракубка адхілілі "Лакаматыў-Кубань". Вынікі матчаў з удзелам расейскіх каманд у сезоне-2021/22 былі ануляваны.

Крыніца: Euroleague

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд