Get Mystery Box with random crypto!

Пратэстанцкі пастар адправіўся ў велапрабег даўжынёй 1000 км у | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Пратэстанцкі пастар адправіўся ў велапрабег даўжынёй 1000 км уздоўж мяжы Беларусі ў падтрымку палітвязняў.

Сёння раніцай, 9 ліпеня, Тарас Целькоўскі пачаў велазаезд у падтрымку беларускіх палітвязняў. Ён плануе праехаць 1000 кіламетраў праз Латвію, Літву і Польшчу ўздоўж граніцы Беларусі.

Шмат у чым гэта абсалютна ірацыянальнае рашэнне. Я разумею, што калі з аднаго боку людзі ваююць, а з другога боку сілавым спосабам прыгнятаюць сваё ўласнае насельніцтва, наўрад ці хлопец, які едзе на ровары, зменіць лёс людзей, якія зараз сядзяць у турмах. Тым не менш, мяне рухае па жыцці вера, а не прагматызм. Я лічу, што трэба рабіць нейкія правільныя рэчы, нават калі ты бачыш, што ў моманце ніякага адчувальнага выніку не можаш дасягнуць. Для мяне правільна зараз праяўляць салідарнасць і спагаду да сваякоў палітвязняў і да саміх палітвязняў. Магчыма, гэта ўмацуе іх.

Таксама Тарас плануе сабраць сродкі для падтрымкі сям'і аднаго з палітзняволеных — яго жонка была вымушана бегчы ў Польшчу з 2 маленькімі дзецьмі.

Сачыць за велапрабегам Тараса можна праз яго акаўнт у Instagram

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд