Get Mystery Box with random crypto!

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская звярнулася да рэж | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская звярнулася да рэжымных прапагандыстаў, якія абражалі яе і прадракалі закат кар'еры.

Пакуль рэжымныя аўтары намагаюцца паставіць крыж на кар'еры сумленнай спартоўкі, Крысціна паспяхова выступае на турнірах і нават паставіла асабісты рэкорд на дыстанцыі 200 метраў. Вось што яна адказала прапагандыстам:

А гэта я называю не ўрыла, а закапала! Так, усялякія там азаронкі ды анучы вусатага? Нешта крыж, які вы ставіце на мне вось ужо другі год, ніяк не працуе. Цікава, што ў гэты раз напішаце? Мабыць, "рэзультаты былі намаляваныя"? Вось і тэму вам прыдумала, таму ваш бедны мозг не давядзецца напружваць. Падзяк не трэба.

У мяне шмат падпісчыкаў з іншых краін і я ведаю, што вам гэта можа падацца дзікасцю! Так і ёсць: у Беларусі ўсё яшчэ пануе дыктатура і хлусня, як бачыце на маім прыкладзе (не трэба далёка хадзіць)! Усюды на мне паставілі крыж, пішуць незразумела што, па тэлебачанні кажуць (не могуць забыць). А можа, проста локці кусаюць, што страцілі. З усяго гэтага крынжа мне шкада толькі тых людзей, якія гэта чытаюць і дэградуюць. Я проста разумею, што на такіх людзях будучыню Беларусі не пабудаваць, таму што яны ні на што не здольныя. Гэтыя людзі іншага свету не бачылі. Шчыра шкада іх.

Таксама Крысціна звярнулася да тых, хто піша ёй абразлівыя каментары:

Калі ёсць яйкі, я вызываю аўтара ў эфір. Абмяркуем мой закат кар'еры.

А мы зычым сумленнай атлетке больш выдатных вынікаў і поспехаў на яе спартовым шляху!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд