Get Mystery Box with random crypto!

Былога трэнера-масажыста зборнай Беларусі па біятлоне Мікалая | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Былога трэнера-масажыста зборнай Беларусі па біятлоне Мікалая Васілевіча будуць судзіць за быццам "фінансаванне тэрарызму".

Яшчэ 6 чэрвеня Мікалая незаконна асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці” і “фінансаванне экстрэмісцкага фармавання”.

Ужо заўтра, 13 ліпеня, пройдзе другое судзілішча над палітвязнем, якое будзе весці злачынца Святлана Чараповіч. Яму пагражае яшчэ ад 8 да 12 гадоў зняволення.

Вядома, што да затрымання Мікалай працаваў у РЦАП па зімовых відах спорту “Раўбічы” у якасці трэнера-масажыста зборнай Беларусі па біятлоне.

Падтрымаць палітвязня можна лістом або тэлеграмай па наступным адрасе:

СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2
Мікалай Уладзіміравіч Васілевіч

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд